У бібліятэцы імя Герцэна прайшла літаратурна-музычная вечарына

У бібліятэцы імя Герцэна прайшла літаратурна-музычная вечарына

24.10.2019

У бібліятэцы імя Герцэна прайшла літаратурна-музычная вечарына

Імпрэзу «Душа наша складаецца со слоў…» арганізаваў савет Гомельскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі». Пачалася вечарына прэзентацыяй новага міжнароднага літаратурнага альманаха «Літара.Литера.Ліцера.Littera», адзін нумар якога прысвечаны Дзяцінству, а другi — 75-годдзю вызвалення Беларусі i 75-годдзю Перамогі. Яны пабачылі свет у верасні бягучага года.

На прэзентацыі выступілі аўтары новага альманаха: гомельскія паэты Міхась Болсун, Галіна Рагавая, Валерый Ветошкін, Вера Квяткоўская, і, што асабліва прыемна для гомсельмашаўцаў, – былыя супрацоўнікі заводскай шматтыражкі вядомы беларускі празаік і драматург Васіль Ткачоў, паэтэса і празаік Ганна Атрошчанка. У падарунак гэтыя аўтары атрымалі першыя экземпляры выдання, дзе надрукаваны іх творы і творы яшчэ больш чым 40 іншых беларускіх аўтараў.

У гэты ж дзень адбылася творчая сустрэча з удзельнікамі IV Міжнародага маладзёжнага фестываля-конкурса паэзіі і паэтычных перакладаў «Берагі дружбы», прэзентацыя выніка іх працы ў сумесным расійска-беларускім праекце. Прыемна, што сярод аўтараў гэтага праекта таксама аказаліся былыя гомсельмашаўцы і жыхары мікрараёна Ганна Атрошчанка, Ніна Шклярава, кіраўнік літаратурнага клуба «Родники» пры Палацы культуры ААТ «Гомсельмаш» Галіна Гузянкова, іншыя літаратары.

Аляксандр КАВАЛЁЎ.

Свяжитесь с нами

Ф. И. О.:

Адрес:

Телефон:

E-mail:

Ваше сообщение:

  Я предоставляю согласие на обработку персональных данных